Плануецца забараніць канфіскацыю маёмасці бізнесу за адмінку

У Беларусі плануецца забараніць канфіскацыю маёмасці бізнесу за адміністрацыйныя правапарушэнні. Пра гэта гаворыцца ў праекце дырэктывы па лібералізацыі эканамічнай дзейнасці. Прапаноўваецца таксама выключыць прыняцце нарматыўных прававых актаў, якія прадугледжваюць канфіскацыю маёмасці, калі правапарушэнні не звязаны з нанясеннем прамога ўрону дзяржаве.

Да канца 2011 года плануецца забараніць канфіскацыю маёмасці і іншыя дзеянні, скіраваныя на пазбаўленне маёмасных правоў суб'ектаў гаспадарчай дзейнасці пры адсутнасці рашэння суда, якое ўступіла ў законную сілу, паведамляе БелаПАН.