Планы нулявога роўмінгу ў ЕАЭС павінны з'явіцца да 1 кастрычніка
А цалкам адмяніць яго могуць на працягу трох гадоў.
Да 1 кастрычніка 2015 года сотавыя аператары краін Еўразійскага эканамічнага саюза павінны падаць план пераходу на поўнае абнуленне роўмінгу. Пра гэта заявіў сябра калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Нурлан Алдабергенаў, піша сайт primeminister.kz.
Па словах чыноўніка, калі мабільныя аператары не пачнуць зніжаць кошт роўмінгу з далейшай яго адменай, то пасля кастрычніка антыманапольныя органы ЕАЭС і ЕЭК пачнуць расследаваць дзейнасці тэлекамунікацыйных кампаній.
Пытанне пра адмену роўмінгу на тэрыторыі краін-удзельніц ЕАЭС абмяркоўваецца больш за два гады. Па звестках ЕЭК, кошт роўмінгу шэрагу сотавых аператараў шматкроць завышаны. Праз гэта абаненты пры паездках за мяжу пераходзяць у у сеткі тых краін.
Алдабергенаў дадаў, што аднаразовая адмена роўмінгу ў краінах ЕАЭС можа адбыцца на працягу трох гадоў, але магчыма і раней.
У сваю чаргу, кіраўнік Федэральнай антыманапольнай службы Расіі Ігар Арцем'еў лічыць, што на тэрыторыі Расіі, Казахстана, Арменіі, Кыргызстана і Беларусі ўвогуле не павінен быць роўмінг. Па астатніх напрамках кошт званкоў мусіць быць зніжаны як мінімум удвая.
Фота — interfax.by