Платнікаў у Баранавіцкім універсітэце будзе больш, чым бюджэтнікаў

Большасць студэнтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія прыйдуць у ВНУ сёлета, будуць вучыцца за свае грошы. На дзённым навучанні з 1011 чалавек 554 будуць "платнікамі", на завочным - з 1450 навучацца платна будуць 1224. Дэкан факультэта давузаўскае падрыхтоўкі Ігар Дубень адзначыў, што кошты за навучанне сёлета таксама будуць павышацца. Пакуль што за навучанне ў год бяруць на дзённай форме тры мільёны рублёў, на завочнай — ад мільёна.