Плітачныя дарожкі каля “Бабруйск-Арэны” зараслі пустазеллем (фота)

Тратуары і дарожкі каля Лядовага палаца “Бабруйск-Арэна” зарастаюць травой. Шмат дзе плітка ўжо пачала дэфармавацца – з-пад зямлі яе выштурхоўваюць расліны.
Нагадаем, Лядовы палац ў Бабруйску адкрыўся ў траўні 2008 года.

У ім рэгулярна праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы. 28 жніўня “Бабруйск-Арэна” прыме моладзевы чэмпіянат свету па валейболе, а на фінальны матч першынства плануе прыехаць прэзідэнт Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола Андрэ Меер.