Пляцоўку для будаўніцтва АЭС у Беларусі выберуць да Новага года?
Паседжанне Дзяржаўнай камісіі па выбары месца для будаўніцтва АЭС адбудзецца 22—23 снежня. Як паведамляе БелаПАН, на наступным тыдні Беларусь наведае эксперт МАГАТЭ. Падчас гэтай місіі будуць дадзеныя рэкамендацыі па выбары пляцоўкі і ацэнка мерапрыемствам па развіцці атамнай энергетыкі ў нашай краіне.
Нагадаем, раней чакалася, што дзяржаўная камісія вызначыць пляцоўку для будаўніцтва АЭС на паседжанні 23 верасня. Аднак тады канчатковае рашэнне так і не было прынята.
14 кастрычніка падчас адкрыцця ў Мінску выставы EnergyExpo старшыня прэзідыўма НАНБ Міхаіл Мясниковіч заявіў журналістам, што самай прыярытэтнай для будаўніцтва АЭС у Беларусі застаецца Астравецкая пляцоўка (Гродзенская вобласць).