Польшча звярнулася да ЗША з просьбай падтрымаць беларускіх дысідэнтаў

Польшча просіць ЗША аказаць фінансавую дапамогу беларускім дысідэнтам - ва ўмовах, калі Мінск аказвае ціск на апазіцыйных актывістаў, паведамляе Радыё Свабода. Амбасадар Польшчы ў ЗША Роберт Купецкі ў інтэрв'ю агенцтву Associated Press параўнаў барацьбу беларускіх дэмакратычна настроеных актывістаў з барацьбой польскага руху "Салідарнасць", які супрацьстаяў камуністычнаму рэжыму.

Амбасадар заклікаў Вашынгтон дапамагчы беларускім дысідэнтам падобна таму, як ЗША дапамагалі польскім іншадумцам у перыяд "халоднай вайны".

У лютым Польшча збіраецца правесці канферэнцыю патэнцыйных донараў - для збору сродкаў у падтрымку апанентаў беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.