Польскае консульства не прымае наведвальнікаў

Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце 26 студзеня не прымае наведвальнікаў. У аб'яве, якая размешчана на будынку консульства, сказана: "Генеральнае консульства РП з 26 студзеня не працуе да адмены рашэння".

Як паведаміў БЕЛАПАН прэс-сакратар польскага пасольства ў Мінску Павел Марчук, консульства ў Брэсце "зачынена па тэхнічных прычынах". Чакаецца, што сёння ж яно адновіць працу.