Польскі "Лех" палюе на беларускіх футбалістаў
Познаньскі футбольны клуб "Лех" перад групавым этапам Лігі Еўропы хацеў бы ўзмацніцца, набыўшы некалькі беларускіх футбалістаў. Палякаў цікавяць найперш тыя гульцы, якія маюць досвед выступаў у еўракубках, адзначае nn.by. У прыватнасці, польскія спартовыя парталы называлі прозвішчы абаронцы барысаўскага БАТЭ Ігара Шытава, паўабаронцы Ігара Стасевіча і форварда Максіма Скавыша. Планавалася, што барысаўская каманда не будзе прадаваць сваіх гульцоў, пакуль сама выступае ў Лізе Еўропы. Аднак, напрыклад, Стасевіч ужо перайшоў у "Волгу" з Ніжняга Ноўгарада.
Нагадаем, што ў польскай камандзе гуляе беларус Сяргей Крывец, які перайшоў туды з барысаўскага БАТЭ.
Нагадаем, што ў польскай камандзе гуляе беларус Сяргей Крывец, які перайшоў туды з барысаўскага БАТЭ.