Польскі палітык у Твітэры: “Язык свярбіць, але да вечара ціша”

У Польшчы працягваецца галасаваннне на выбарах прэзідэнта. І галасаванне, і выбарчая цішыня працягнуцца да 20.00. Нельга агітаваць і падаваць вынікі апытаньняў. Аднак з жывой трансляцыі вынікае, што выбарцы тлумна пайшлі да урнаў, да 13.00 прагаласавалі і 9 з 10 кандыдатаў у прэзідэнты. З імі былі сем’і. Яраслаў Качыньскі галасаваў з дачкой загінулых Марыі і Леха Качыньскіх Мартай і яе дачушкай. Падчас перадвыбарчай кампаніі медыі неаднойчы вінавацілі Яраслава ў тым, што ён выкарыстоўвае Марту, каб выклікасьць спачуваньне выбарцаў.



Фаварыт выбараў Браніслаў Камароўскі галасаваў з жонкай. У Анны і Браніслава Камароўскіх пяцёра дзяцей.



Кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузэк галасаваў у мястэчку Глівіцы.

“Язык свярбіць, але да вечара ціша”, — напісаў на Твітэры адзін з польскіх палітыкаў.

Кантраверсійны кандыдат у прэзідэнты Януш Корвін-Міке галасаваць адмовіўся, хаця ва ўчастак прыехаў: “Няма ніводнай жанчыны ў спісе кандыдатаў”. Цікава, што раней гэты палітык сумняваўся ў мэтазгоднасці надання выбарчага права жанчынам, паведамляюць польскія СМІ.  

Глядзі таксама серыю рэпартажаў: Як Польшча выбірае прэзідэнта



Фота — wybory.gazeta.pl