Польскі пасол адмаўляе наяўнасць вялікіх чэргаў каля консульства
На онлайн-канферэнцыі на сайце "Беларускія навіны" амбасадар Польшчы ў нашай краіне Генрык Літвін адказаў на пытанне наконт чэргаў каля консульства. Ён заявіў, што вялікіх чэргаў няма. Па словах пасла, цяпер работнікі польскага консульства паспяваюць прыняць усіх, хто звяртаецца па візы, у дзень іх звароту. Ніхто не вымушаны прыходзіць яшчэ раз, калі ў яго з сабой былі ўсе неабходныя дакументы.
Разам з тым Г.Літвін адзначыў, што некалькі дзён таму былі падзеленыя плыні грамадзян, якія здаюць дакументы на візу, і тых, хто звяртаецца ў консульства па іншых пытаннях.
На думку амбасадара, чэргі сведчаць, што людзі прызвычаіліся да кошту шэнгенскіх віз і яна іх не палохае.