Польскі віцэ-міністр і губернатар Сумар гаварылі пра "Усходняе Партнёрства"
Днямі Брэст наведаў віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Ян Баркоўскі. Ён сустрэўся з губернатарам Брэсцкай вобласці Канстанцінам Сумарам, каб абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва, якія дае праграма “Ўсходняе Партнёрства”.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла супрацоўніца Аддзела інфармацыі Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце Альжбета Ксёнжэк.
Альжбета Ксёнжэк: “Міністр Баркоўскі заахвочваў да супрацоўніцтва ў рамках "Усходняга Партнёрства", таму што яно дае дадатковыя магчымасці наладзіць сувязі непасрэдна прадстаўнікамі абодвух бакоў”.
Польскі і беларускі бок разважалі пра формы супрацоўніцтва і агульныя ініцыятывы, якія магло б фінансаваць "Усходняе Партнёрства". Мэтай польскага віцэ-міністра было пераканаць брэсцкага губернатара ў тым, што гэтая праграма сапраўды дае шмат магчымасцяў. Перадусім, для развіцця кантактаў паміж органамі мясцовай улады з абодвух бакоў мяжы.