Польскія і чэшскія візы будуць бясплатнымі для беларусаў
Польшча, Венгрыя, Чэхія і Славакія пасля ўступлення ў шэнгенскую зону адменяць плату за афармленне віз для грамадзянаў Беларусі і Украіны. Такое рашэнне прынялі лідэры краін "Вышаградскай чацвёркі". Як перадае "Radio Praha", прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс сказаў, што адмяняць візы для грамадзян трэціх краін краіна не збіраецца, аднак гатовая выдаваць візы бясплатна.
"Нягледзячы на тое, што паміж намі і кіраўніцтвам Беларусі існуюць рознагалоссі, яны не павінны перашкаджаць пры падарожжах звычайным беларусам", — дадаў польскі прэзідэнт Лех Качынскі.
Фота — news.bbc.co.uk