Польскія лекары паспяхова зрабілі аперацыю Аляксандру Мілінкевічу

24 студзеня лідэру Руху “За Свабоду” Аляксандру Мілінкевічу была зроблена лапраскапія нырак. Аперацыя праходзіла ў адной з польскіх лякарняў.
Па словах жонкі палітыка Іны Кулей, аперацыя прайшла паспяхова, стан яго добры і Мілінкевіч “ірвецца ў бой”. 31 студзеня яго выпісваюць са шпіталя.

На днях палітык вернецца ў Беларусь, каб пачаць актыўныя паездкі па рэгіёнах для публічных сустрэч і абмеркавання з грамадзянамі сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне.

Прэс-служба Мілінкевіча