Польскія мытнікі не перашкаджаюць турыстычным аўтобусам

За суткі мяжу паміж Польшчай і Беларуссю праехалі 40 аўтобусаў, якія везлі каля паўтары тысячы пасажыраў.  Наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў паведамляе з беларуска-польскай мяжы:

“Як паведаміў супрацоўнік прэсавай службы "Брэсцкай мытні" Сяргей Малеў, аніякіх цяжкасцей з аўтобусамі на мяжы няма, і яны без перашкод едуць на пункт пропуску "Варшаўскі мост". 

Ён жа расказаў, што за суткі працы пункта пропуску "Казловічы", які спецыялізуецца на велікагрузнай тэхніцы, праз мяжу прайшло каля тысячы фур, і пакуль што сітуацыя застаецца цяжкай, але стабільнай. Гэта ўскладняецца яшчэ і тым, што перад святочнымі днямі і выходнымі, колькасць кіроўцаў грузавікоў каля пераходаў заўжды павялічваецца.

Што тычыцца легкавікоў, то іх на пераходзе не бачна зусім”.


Тым часам, у тэрмінале "Казловічы" кажуць, што польскія мытнікі, нібыта, чакаюць сігналу, па якім праца спыніцца зноў.