Польскія СМІ: Лукашэнка закрыў палякаў, а Польшча закрые межы
Пераслед беларускіх палякаў стаўся на гэтым тыдні ў польскіх СМІ гарачай тэмай побач з алімпіядай у Ванкуверы. Найбуйнейшая ў Польшчы Gazeta Wyborcza дае слова палітолагу Гжэгажу Грамадскаму: “Апошнія падзеі ў Беларусі – не выпадак, а добра запланаваная акцыя. Рэжым з аднаго боку тэстуе не толькі Польшчу, але і ўвесь Еўрасаюз, а з другога боку – гэта ўнутраная палітыка Мінску, які не хоча дапусціць, каб нейкая група беларускага грамадства паказвала, што рэжым не ўсёмагутны. Рэжым Лукашэнкі атакуе палякаў не таму, што яны палякі, а таму, што гэта добра арганізаваная група, якая адчувае сілу з прычыны знешняй падтрымкі, а ўнутры Беларусі дае кепскі прыклад іншым".
“Бяздомныя” – пад такім загалоўкам выйшла публікацыя пра беларускіх палякаў у самым папулярным тыднёвіку "Newsweek-Polska", дзе апісваюцца жорсткія падрабязнасці штурму Дома польскага ў Івянцы. Ілюстравана здымкам палякаў на прыступках івянецкага дома, адкуль іх выкінула міліцыя.
У эфіры радыё TOK FM эксперты выказалі думку, што "акцыю справакалі прарасійскія сілы ў атачэнні Лукашэнкі, якія жадаюць адцягнуць Беларусь ад захаду і захаваць яе ў сферы уплыву Расіі".
У штодзёнцы "Метро" шэф клуба кіроўнай польскай кааліцыі PO-PSL у Еўрапарламенце Яцэк Сарыюш-Вольскі піша: "Напэўна, трэба даць Беларусі адказы на пытанні, якія яна задала сваімі дзеяннямі: ці можна Беларусь набліжаць да Еўрасюза, не звяртаючы ўвагі на абыходжанне з польскай меншынёй? Адказ Еўразвязу павінен гучаць: не".
Таксама ў "Метро" выйшла цікавая публікацыя Яцка Ружальскага пад назваю "Ў Польшчы нават людзі нейкія прыгажэйшыя”. Гэтыя словы належаць адной з наведніц Дома польскага ў Баранавічах, які яшчэ не адабрала ўлада. Баранавіцкія палякі занепакоеныя, што месца для вывучэння мовы і культуры, а таксама для ладжання імпрэз адбяруць і ў іх.