Польскія знішчальнікі F-16 перахапілі расійскі самалёт
Два знішчальнікі F-16 Ваенна-паветраных сілаў Польшчы 29 ліпеня перахапілі над Кракавам расійскі лёгкаматорны самалёт. Яго прымусілі прызямліцца ў Радаме — на поўдні ад Варшавы, паведамляе ru.delfi.lt.
Пілот самалёта, як піша газета Polska Times, быў затрыманы, а самалёт адпраўлены ў ангар. Паведамляецца, што самалёт накіроўваўся на чэмпіянат свету па вышэйшым пілатажы. Спаборніцтвы пачынаюцца ў Радаме 5 жніўня, але расіяне прыбылі ў Польшчу загадзя, каб патрэніравацца. Затрыманы лётчык планаваў далучыцца да сваіх калег.
У эфіры тэлеканала TVP прэс-сакратар польскага Міністэрства абароны Бартламей Мішчэвіч пацвердзіў інфармацыю пра перахоплены самалёт.