Помнік беларускім лётчыкам у Польшчы адкрыюць у красавіку
Улады польскага горада Радам адкрыюць помнік беларускім пілотам у красавіку. Манумент ўжо гатовы, паведамляе nn.by. На двухметровым гранітным помніку намаляваны самалёт СУ-27 і два крыжы — усходні, які звычайна называюць праваслаўным, і заходні, які звычайна называюць каталіцкім. У афармленні манумента выкарыстаны лапаткі турбіны штурмавіка, знойдзеныя на месцы катастрофы.
26 сакавіка ў гарнізонным храме ў Радаме адкрываюць памятную шыльду з прозвішчамі загінулых лётчыкаў. Памінальную імшу правядзе палявы біскуп Польскай арміі Тадэвуш Плоскі. У мемарыяльнай цырымоніі будуць удзельнічаць галоўнакамандуючы ваенна-паветранымі сіламі Польшчы генерал Анджэй Бласік і мэр горада Радам Анджэй Каштаўняк.
Нагадаем, самалёт Су-27, які пілатавалі намеснік камандуючага Заходнім аператыўна-тактычным камандаваннем УВС і войскаў СПА палкоўнік Аляксандр Марфіцкі і намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч, разбіўся 30 жніўня 2009 года на авіяшоў у Радаме.
Калі б пілоты вырашылі катапультавацца, то самалёт дакладна упаў бы на жылыя дамы ў населеным пункце Малэнчын.