Port Mone прэзентуе беларускае выданне альбома Dip
Прэзентацыя беларускага выдання дэбютнага альбома гурта Port Mone “Dip”
адбудзецца без сюрпрызаў і адмысловых гасцей, апроч, хіба шматлікіх
сваякоў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў акардэаніст гурта Аляксей Варсоба. Паводле Аляксея, беларуская прэзентацыя плыты крыху зацягнулася. Падчас выступу музыкі пакажуць свае новыя творы, якія ўвойдуць ужо ў новы альбом:
Аляксей Варсоба: “Праграма будзе складацца можа нават больш чым на палову з новых кампазіцый, гэта будзе такая сумесь. Таму што ўжо трэба думаць пра запіс новага альбому. Прэзентацыя ў Беларусі крыху зацягнулася, увогуле, і запіс і выданне альбому зацягнуліся. Яны павінны былі быць раней. Але нічога страшнага”.
Нагадаем, канцэрт гурта Port Mone адбудзецца 13-га сакавіка ў Тэатры беларускай драматургіі. А 10-га сакавіка слухачы Еўрарадыё маюць магчымасць выйграць 2 квіткі на канцэрт, даслаўшы на адрас [email protected] сваю гісторыю пра музычны інструмент акардэон. Не прапусці свой шанец!