Portishead вернуцца на сцэну ў наступным годзе

Канцэрты Portishead у рамках еўрапейскага турнэ, якое адбылося ўвесну гэтага года, застануцца адзінымі выступамі каманды сёлета. Музыкі заявілі, што не маюць жадання працягваць гастролі і вернуцца на сцэну толькі ў наступным годзе.

“Не думаю, што сёлета мы яшчэ будзем выступаць, - гаворыць гітарыст калектыву Адрыян Атлі. – Хутчэй за усё, нашым фэнам давядзецца пачакаць наступлення 2009-га”.

Нагадаем, што ў сакавіку гэтага года піянеры трып-хопа з Брыстоля выпусцілі свой трэці студыйны альбом «Third», які стаў першай іх працай пасля дзесяцігадовага перапынку. У красавіку-траўні гурт адыграў шэраг прэзентацыйных канцэртаў у Вялікабрытаніі, Іспаніі і Партугаліі. У апошні раз Portishead гастралявалі яшчэ ў канцы 90-х, з'явіўшыся пасля гэтага на сцэне толькі некалькі разоў – у рамках дабрачынных мерапрыемстваў.

Фота: www.daymusic.ru