Праблему Брэуса і Гапонава трэба было вырашаць да прыезду Пуціна
Такую ацэнку сітуацыі вакол арышту і прысуду грамадзянам РФ выказаў старшыня беларускага грамадскага аб'яднання "Русь" Іван Корда.
"Суд знайшоў разумнае і кампраміснае рашэнне далікатнай праблемы, што ўзнікла паміж удельнікамі Саюзнай дзяржавы — Расіяй і Беларуссю па віне двух палітычна няспелых маладых людзей. Гэтую праблему трэба было вырашаць да прыезду У. Пуціна 15 сакавіка ў Мінск, каб не дадаваць яшчэ адно пытанне ў насычаны парадак пасяджэння Саюзнага Саўміна. Хоць захаваць аблічча беларускім органам правапарадку можна было яшчэ ў снежні — выслаўшы залётных "рэвалюцыянераў" у Расію з выстаўленнем адпаведнага абвінавачання, каб ужо родны суд Масквы аддаў ім належнае згодна з адпаведным артыкулам расійскага Закону", — заявіў у інтэрв'ю ІА REGNUM Корда.