Праблему вяртання вернікам кляштара абмяркуюць на круглым стале
29 верасня ў сталічным офісе ТБМ пройдзе пасяджэнне круглага стала па пытаннях вяртання вернікам мінскага кляштара бернардзінцаў з касцёлам Святога Язэпа, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, з 16 верасня ў Мінску праходзяць штодзённыя акцыі ў абарону кляштара бернардзінцаў. Нягледзячы на намаганні грамадскасці і хрысціян, улады не вяртаюць вернікам святыню, размешчаную ў цэнтры сталіцы.
Паводле слоў Паўла Севярынца, у пасяджэнні круглага стала возьмуць удзел прадстаўнікі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, праваабаронцы, гісторыкі, абаронцы святыні і журналісты.