Працэс па пазовах "Аўтарадыё" ў ВГС адкрыецца 11 лютага

Вышэйшы гаспадарчы суд пачне разгляд пазоваў "Аўтарадыё" да Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні і Мінінфарму 11 лютага.  Як паведаміў "БАЖ" галоўны рэдактар радыёстанцыі Юры Базан, працэс будзе весці суддзя Валеры Шобік. У пазовах змяшчаецца патрабаванне прызнаць несапраўднымі рашэнне камісіі аб спыненні вяшчання "Аўтарадыё", а таксама папярэджанне Міністэрства інфармацыі.

Нагадаем, "Аўтарадыё" было пазбаўлена права на вяшчанне за "экстрэмісцкія матэрыялы", якія выйшлі ў эфір напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.