Працоўныя групы МУС разгледзяць справы асуджаных, якіх чакае амністыя
У Беларусі вызначаны механізм рэалізацыі закона аб амністыі. Для разгляду спраў асуджаных пачалі стварацца працоўныя групы ў Міністэрстве ўнутраных спраў, паведамляе тэлеканал ОНТ. Нагадаем, закон аб амністыі быў прадстаўлены ў парламент прэзідэнтам і
прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 кастрычніка. Савет рэспублікі ўхваліў
праект закона 16 лістапада.
Мяркуецца, што ў выніку амністыі ад адбывання пакарання ў першай палове 2008 года можа быць вызвалена 3512 асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі – 1682 чалавекі. Палітвязні пад амністыю не трапляюць.
Цяперашняя амністыя мае свае асаблівасці. Права на датэрміновае вызваленне атрымаюць толькі тыя, хто ўжо быў асуджаны і адбывае пакаранне, і злачынцы, якія цалкам кампенсавалі нанесеныя страты.
З 1994 года амністыя праводзіцца ў Беларусі сёмы раз. Чакаецца, што яна зэканоміць дзяржаве за год каля 2 мільярдаў рублёў.