Працягваецца паляванне на ўдзельнікаў Плошчы
Сябраў БХД Змітра Шурхая, Юрася Бакура і Андрэя Шарэнду затрымалі ўчора поздна ўвечары ў Брэсце.
Актывісты арганізацыі выяжджалі з паркоўкі каля супермаркету, калі іх
заблакавалі машыны супрацоўнікаў ДАІ. Міліцыянты праверылі дакументы, а
пазней запатрабавалі даць магчымасць правесці агляд салону машыны. Юрась
Бакур адмовіў ў гэтым. Юнакі былі заблакаваныя ў машыне на працягу 20
хвілінаў. Зміцер Шурхай вырашыў пакінуць салон машыны і выйшаў.
Міліцыянты запатрабавалі, каб ён спыніўся, і пабеглі за ім. Праз
некаторы час яго тэлефон перастаў адказваць.
Як паспеў паведаміць
Бакур, міліцыянты ўзламалі дзверы аўтамабіля і павезлі юнакоў у
Маскоўскі РАУС Брэста. У міліцыі ўжо знаходзіўся затрыманы Зміцер
Шурхай, міліцыянты адзелі на яго кайданкі. У РАУС міліцыянты пачалі
допыт затрыманых.
Юнакі прымалі ўдзел у Плошчы-2010, паведамляе Радыё Свабода.