Працягваецца паляванне на ўдзельнікаў Плошчы
Сябраў БХД Змітра Шурхая, Юрася Бакура і Андрэя Шарэнду затрымалі ўчора поздна ўвечары ў Брэсце. Актывісты арганізацыі выяжджалі з паркоўкі каля супермаркету, калі іх заблакавалі машыны супрацоўнікаў ДАІ. Міліцыянты праверылі дакументы, а пазней запатрабавалі даць магчымасць правесці агляд салону машыны. Юрась Бакур адмовіў ў гэтым. Юнакі былі заблакаваныя ў машыне на працягу 20 хвілінаў. Зміцер Шурхай вырашыў пакінуць салон машыны і выйшаў. Міліцыянты запатрабавалі, каб ён спыніўся, і пабеглі за ім. Праз некаторы час яго тэлефон перастаў адказваць.
Як паспеў паведаміць Бакур, міліцыянты ўзламалі дзверы аўтамабіля і павезлі юнакоў у Маскоўскі РАУС Брэста. У міліцыі ўжо знаходзіўся затрыманы Зміцер Шурхай, міліцыянты адзелі на яго кайданкі. У РАУС міліцыянты пачалі допыт затрыманых.
Юнакі прымалі ўдзел у Плошчы-2010, паведамляе Радыё Свабода.