Прадоўжаны тэрмін падачы дакументаў на бясплатныя візы на фэст Вe2gether
Прадоўжаны тэрмін падачы дакументаў на бясплатную візу для гледачоў фестывалю Be2gether, які пройдзе 12-14 чэрвеня каля літоўскага замка Нарвілішкес, за 50 метраў ад беларускай мяжы.
Планавалася, што апошнім днём падачы дакументаў будзе 1 чэрвеня, аднак у сувязі з вялікім наплывам наведвальнікаў іх прыём будзе прадоўжаны да 5 чэрвеня ўключна. Як і раней, для атрымання візы дастаткова прад'явіць білет на фестываль Be2gether і яго ксеракопію, а таксама асабістае фота ўстаноўленага ўзору, медыцынскую страхоўку і запоўненую анкету. Віза выдаецца на тэрмін з 11 па 15 чэрвеня.
БелаПАН нагадвае, што асноўныя выступленні будуць праходзіць амаль кругласутачна з абеду 12 чэрвеня, а завершыцца фестываль днём 14 чэрвеня. Хэдлайнерамі свята сёлета будуць Gogol Bordello (ЗША), Clawfinger (Швецыя), Touch And Go (Вялікабрытанія), Polarkreis 18 (Нямеччына), Roni Size (Вялікабрытанія), Dilated Peoples (ЗША). Беларусь будуць прадстаўляць гурты "Ляпіс Трубяцкі" і The Toobes.