Прадпрыемства з Піншчыны плануе прадаваць да 200 тысяч ракаў за год
Рыбгас "Палессе", што ў Пінскім раёне, плануе ў прамысловым маштабе гадаваць азёрных ракаў. Гаспадарка, пры дапамозе супрацоўнікаў Акадэміі навук, ужо пачала вырошчваць малькоў рака і праз тры гады новая прадукцыя пойдзе ў продаж. Кіраўніцтва прадпрыемства плануе прадаваць да 200 тысяч ракаў за год.