Прадпрымальнік прывёз з Польшчы сапсаванае мяса пад выглядам яблык
Буйную партыю кантрабанднага мяса затрымалі мытнікі на беларуска-польскай мяжы. Больш за 9 тон мяса пад выглядам яблык спрабаваў увезці ў нашу краіну
індывідуальны прадпрымальнік з Гродзенскай вобласці. Прычым, тавар
аказаўся пратэрмінаваны. Яго агульная цана на чорным рынку набліжаецца
да 50 тысяч долараў.
Цяпер груз канфіскаваны і найхутчэй будзе знішчаны паводле рашэння суда.
СТВ
Цяпер груз канфіскаваны і найхутчэй будзе знішчаны паводле рашэння суда.
СТВ