Прадстаўнік Беларусі ўвайшоў у журналісцкую ТОП-10 "Еўрабачання"
Руслан Аляхно, прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2008", увайшоў у журналісцкую ТОП-10 гэтага міжнароднага песеннага конкурсу. Паводле вынікаў папярэдняга галасавання акрэдытаваных журналістаў, напярэдадні паўфінала Аляхно займае шостае месца. На першым месцы - Швецыя, на другім - Украіна, на трэцім - Турцыя.
Пасля Беларусі знаходзяцца Балгарыя, Мальта, Кіпр, Грузія, інфармуе
БЕЛТА.
Нагадаем, што 22 траўня ў другім паўфінале выступяць прадстаўнікі 19 краінаў, а сярод іх і Руслан Аляхно з Беларусі.
Нагадаем, што 22 траўня ў другім паўфінале выступяць прадстаўнікі 19 краінаў, а сярод іх і Руслан Аляхно з Беларусі.