Прадстаўнік МУС: Выпушчаныя па амністыі вяртаюцца за краты
"Сёлета на волю на Брэстчыне выйдзе 4–4,5 тысячы чалавек.Кожны год колькасць тых, хто выйшаў на волю і тых, хто трапіў за краты, прыкладна аднолькавая. Гэта сведчыць пра тое, што людзі не знаходзяць сябе на волі. Я заклікаю мясцовыя ўлады больш увагі надаваць гэтаму кантынгенту", — сказаў начальнік УУС Брэсцкай вобласці Віктар Краснічэнка. Сваю думку ён выказаў на паседжанні ў пытанні сёлетняй амністыі, прысвечанай 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нацыстаў. На паседжанні прысутнічаў намеснік сакратара Савету бяспекі Аляксандр Канавалаў.