Прадстаўнік Украіны падказаў Беларусі выйсце з нафтавага канфлікту
На думку кіраўніцтва Ўкраіны, умовы паставак расійскай нафты ў Беларусь — пытанне палітычнае. Па звестках БДГ, так выказаўся прадстаўнік прэзідэнта Ўкраіны па міжнародных пытаннях энергетычнай бяспекі Багдан Сакалоўскі. Каментуючы беларуска-расійскія перамовы па нафце, ён заявіў, што паміж дзвюма краінамі ідзе "палітычная дыскусія". Прадстаўнік украінскага прэзідэнта тлумачыць нафтавыя супярэчнасці паміж Беларуссю і Расіяй дзвюма прычынамі. Першая — гэта пачатак дзейнасці Мытнага саюза. Якраз яго з'яўленне і прывяло да пошуку адказаў на пытанне, ці трэба плаціць экспартную мыту за танную экспартную нафту з Расіі. Другая прычына, на думку Сакалоўскага, гэта спекуляцыі і шантаж з боку Расіі, што ў пэўнай ступені зазнала і Ўкраіна.
На думку праўстаўніка Ўкраіны, канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй сведчыць у тым ліку пра тое, што крыніцы нафты ў Расіі заканчваюцца. У гэтай сітуацыі, лічыць Сакалоўскі, адзіным маршрутам для Беларусі, здольным забяспечыць яе нафтаперапрацоўчую прамысловасць, стане маршрут Адэса-Броды.