Прадстаўнікі 16 краін збяруцца на саміт па клімаце ў Вашынгтоне

16 краін атрымалі запрашэнне прэзідэнта ЗША Барака Абамы на форум па пытаннях энергетыкі і клімата. Ён мусіць адбыцца 27-28 красавіка ў Вашынгтоне.
На саміт запрошаныя: Аўстралія, Бразілія, Канада, Вялікабрытанія, Кітай, Францыя, Нямеччына, Індыя, Інданэзія, Італія, Японія, Карэя, Мексіка, Паўднёва-афрыканская рэспубліка, інфармуе Reuters.