Прадстаўнікі Беларусі прымуць удзел у міжнародным з'ездзе студэнтаў
У Hоўгарадскім дзяржаўным універсітэце з 17 па 19 ліпеня пройдзе III з'езд міжнароднага грамадскага аб'яднання "Садружнасць студэнцкіх і моладзевых арганізацый".
Як паведамілі ў прэс-службе расійскага універсітэта, з'езд пройдзе з удзелам больш чым 100 прадстаўнікоў ВНУ і моладзевых рухаў Расіі і краін СHД (Украіны, Беларусі, Казахстана, Азербайджана, Арменіі, Кіргізіі), а таксама Літвы.
Чакаецца, што ў працы з'езду прыме ўдзел старшыня Савета пры прэзідэнце Расіі па садзейнічанні развіццю інстытутаў грамадзянскага грамадства і правах чалавека Эла Памфілава. Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць пытанні студэнцкага самакіравання як грамадскага інстытута, а таксама ролю і значэнне моладзі ў грамадска-палітычнага жыцці краіны. Нагадаем, папярэдні з’езд прайшоў сёлета ў студзені ў Мінску.
“Інтэрфакс”