Прадстаўнікі беларускай апазіцыі правялі сустрэчу ў МЗС Польшчы

Прадстаўнікі Нацыянальнай каардынацыйнай рады дэмакратычнай апазіцыі Беларусі, а таксама праваабаронцы ў аўторак правялі сустрэчу з намеснікамі міністра замежных спраў Польшчы Генрыкам Ліцьвінам і Кжыштафам Станоўскім.  Сярод прысутных былі Аляксандр Мілінкевіч, Аляксей Янукевіч, Віктар Івашкевіч, Дзяніс Садоўскі, Алесь Бяляцкі, дачка Ўладзіміра Някляева Ева.

Як паведамляе сайт spring96.org, былі абмеркаваныя арганізацыйныя і тэхнічныя пытанні адносна сённяшняй міжнароднай донарскай канферэнцыі “Салідарнасць з Беларуссю”, што пройдзе ў Варшаве.

Кіраўнікі польскага МЗС выказалі словы падтрымкі беларускім дэмакратам і запэўнілі ў сваёй салідарнасці з беларускім народам.



Фота — spring96.org