Прадстаўнікоў беларускай апазіцыі запрасілі ў сойм Літвы

У Вільню прыехалі сябры выбарчых штабоў Уладзіміра Някляева, Рыгора Кастусёва і Віталя Рымашэўскага, паведамляе прэс-служба сойма.

На сустрэчу, якую ладзіць Камітэт сойма па замежных справах у Еўраінформбюро сойма, збіраецца прыехаць дачка Уладзіміра Някляева Ева.

У студзені ў сойме адбудуцца адмысловыя слуханні, на якіх збіраюцца абмеркаваць палітычную сітуацыю ў Беларусі пасля выбараў 19 снежня, піша "Літоўскі кур'ер".