Прадзюсар "Застацца ў жывых" экранізуе "Цёмную вежу" Кінга
Выканаўчы прадзюсар тэлесерыяла "Lost" ("Застацца ў жывых") Дэйман Ліндэлоф (Damon Lindelof) жадае зняць па адным фільму на кожную з сямі кніг серыі "Цёмная вежа" Стывена Кінга. Паводле паведамлення Slashfilm, Ліндэлоф заявіў, што не возьмецца за
гэты праект, пакуль не скончыць працу над "Lost", а таксама адзначыў,
што пакуль нават не абмяркоўваў экранізацыю "Цёмнай вежы" з калегамі.
Нагадаем, што ў 2007 годзе Кінг прадаў Ліндэлофу і прадзюсару Джэй Джэй Абрамсу, яшчэ аднаму стваральніку серыяла "Lost", правы на экранізацыю свайго сямітомніка за 19 долараў. Кінг напісаў сваю "Цёмную вежу" у 1982 - 2004 гадах.
У серыі раманаў распавядаецца пра доўгае падарожжа стралка Роланда Діскэйна да містычнай Цёмнай Вежы.
Фота: www.earth-2.net