Прагноз надвор'я на першы дзень лета
У бліжэйшыя суткі, 1 чэрвеня, у Беларусі будзе пахмурна, з часовымі распагоджаннямі. Днём па большай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы з надзвычай моцным ветрам. У асобных раёнах, збольшага на паўночным усходзе, пройдуць залевы, а там-сям магчымы нават град. У абласных цэнтрах Беларусі 1 чэрвеня будзе цяплей за 31 траўня. У Брэсце і ў Віцебску +20...22, воблачна. У Гродна +21...+23, навальніца. У Магілёве +22...24, дождж. Самая высокая тэмпература будзе ў Гомелі. Там паветра прагрэецца да 25 градусаў цяпла, але без дажджа не абыйдзецца.
Цяпер да надвор'я ў беларускіх суседзяў. У Кіеве ўдзень, 1 чэрвеня, чакаецца да 24 градусаў цяпла, моцная навальніца. У Маскве таксама навальніца, але на градус цяплей — да +25. У Варшаве пахмурна, 15-20 градусаў цяпла. У Рызе +17, сонечна. У Вільні +21, навальніца. У Таліне да 16 градусаў цяпла, малавоблачна.
У Мінску ў першы дзень лета чакаецца +19...+21. Не абыйдуць сталіцу Беларусі навальніцы, але, згодна з прагнозамі, залеваў не будзе.