Праграма Алімпійскіх гульняў папоўнілася гольфам і рэгбі-7
121-я сесія Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у Капенгагене прыняла рашэнне ўключыць у алімпійскую праграму на Гульні-2016 і 2020 гадоў два новыя віды спорту — гольф і рэгбі-7. Як адзначае "Прессбол", за гольф прагаласавалі 63 чальцы МАК, 27 былі "супраць", двое ўстрымаліся. Вынік рэгбі-7 атрымаўся нават больш пераканаўчым — 81 "за", 8 "супраць", 1 устрымаўся.
Зрэшты, прэзідэнт МАК Жак Рогге яшчэ да пачатку галасавання падкрэсліў, што ў 2017 годзе сесія Міжнароднага алімпійскага камітэта захоўвае за сабой права перагледзець прынятае рашэнне і выключыць адзін ці абодва новыя віды спорту з праграмы Алімпійскіх гульняў-2020, у залежнасці ад ступені поспеху іх дэбюту ў 2016 годзе.