Пракуратура абараніла арганізатараў леташняга "жывога шчыта"
Мінская пракуратура адмовілася распачынаць крымінальную справу ў адносінах дваіх супрацоўнікаў ДАІ, якія ў кастрычніку летась спрабавалі спыніць п'янага кіроўцу на акружной дарозе ў раёне цэнтру "Экспабел" і арганізавалі "жывы шчыт" з аўтамабіляў з людзьмі.
Тады некалькі чалавек атрымалі цяжкія траўмы. У сакавіку 2008-га пацярпелыя склалі скаргу ў Генпракуратуру на дзеянні ДАІшнікаў. Аднак з высноваў праверкі вынікае, што кіроўцы самі ўтварылі затор на дарозе (!), паведамляе "Салідарнасць".
Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё Вера Страмкоўская, адвакатка пацярпелых падчас сёлетняга і мінулагодняга (менш вядомага) "жывых шчытоў":
"У нас два эпізоды. Па здарэнню 2 сакавіка будзе судовае пасяджэнне 19-га. А яшчэ ёсць эпізод з красавіка 2007-га, пра здарэнне каля "Экспабелу". У гэтай справе скардзіліся да пракурора горада. Вынесена пастанова адмовіць ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Зараз мы яе абскардзілі ў рэспубліканскую пракуратуру".
Працэс па справе сёлетняга "жывога шчыта", які быў арганізаваны супрацоўнікамі ДАІ на трасе Мінск-Мікашэвічы, адбудзецца ў судзе Мінскага раёна і горада Заслаўя. Толькі двое ДАІшнікаў Кастрычніцкага РУУС сталіцы трапяць пад суд, у дзеяннях яшчэ дваіх не было выяўлена складу злачынства і яны ўжо прыступілі да працы.
Фота - abw.by