Пракуратура хоча зачыніць універсітэцкі свабодны прафсаюз у Брэсце?
Лідэра Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце Валянціна Лазарэнкава выклікалі ў пракуратуру. У яго запатрабавалі спіс сяброў прафсаюза. Пра прычыны гэтага Еўрарадыё распавёў сам спадар Лазарэнкаў:
"Пытанне звязана з тым, што адміністрацыя Ленінскага раёна і аблвыканкам паставілі пытанне аб закрыцці нашай структуры".
Па словах Лазарэнкава, ужо не першы год улады ціснуць на прафсаюз. Пад пагрозай непадаўжэння кантрактаў з 2005 года арганізацыю вымушаныя былі пакінуць больш за 30 выкладчыкаў.