Пракуратура закрывае справу "Мультклуба"
У пракуратуры Мінску паабяцалі вярнуць журналістам ўсю аргтэхніку, канфіскаваную падчас ператрусаў 27 сакавіка. Праз тыдзень. Следчы па асабліва важных справах Мінску В.Шабан, які вядзе крымінальную справу "МультКлуба", паведаміў, што на працягу наступнага тыдня яна будзе закрыта, бо вінаватых у ёй няма, паведамляе Бюлетэнь-онлайн. Аднак Радыё Свабода паведаміла, што справу толькі прыпыняць.