Пракуратура знайшла парушэнні ў дзейнасці "Мінскай спадчыны"
Пракуратурай горада Мінска знайшла парушэнні заканадаўства аб ахове гісторыка-культурных помнікаў у дзейнасці КУП "Мiнская спадчына". Гэтае прадпрыемства працуе больш чым на 100 аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны. У прыватнасці, яно займаецца рэканструкцыяй некалькіх будынкаў у гістарычнай частцы Мінска. Еўрарадыё пісала пра тое, як "Мінская спадчына" з парушэннем зацверджанай дакументацыі разбурыла дом 24-а па вуліцы Рэвалюцыйнай у Мінску. Пасля інжынер прадпрыемства Міхаіл Жых паскардзіўся на журналістаў у Пракуратуру. Але пракурорская праверка падцвердзіла, што механічная разборка будынка адбылася без дазволу навуковага кіраўніка і ўзгаднення ва Ўпраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі.
Таксама падчас праверак было выяўлена, што ў ні на адзін аб'ект не быў аформлены пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Па выніках праверкі намеснік пракурора горада Мінска вынес дырэктару КУП "Мінская спадчына" прадстаўленне. Згодна з ім прадпрыемства мусіць ухіліць парушэнні заканадаўства аб ахове гісторыка-культурных помнікаў, паведамляе сайт Пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
Службовыя асобы, якія дапусцілі парушэнні, прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці.