Праляскоўскі загаддзя накручвае яўку на выбарах
Больш за 80 працэнтаў грамадзян маюць намер удзельнічаць у парламенцкiх выбарах. Пра гэта паведамiў БелТА дырэктар Інфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Алег Праляскоўскi, спасылаючыся на вынiкi праведзенага сацыялагiчнага даследавання. Адказваючы на пытанне: "Цi прымеце вы ўдзел у маючых адбыцца 28 верасня парламенцкiх выбарах?", адназначна станоўчы адказ далi 58,2 працэнта апытаных. Хутчэй удзельнiчаць у выбарах, чым не ўдзельнiчаць маюць намер 21,8 працэнта рэспандэнтаў. Нязначная частка рэспандэнтаў адказала на гэта пытанне "не" — 4,1 працэнта i "хутчэй не" — 4,2 працэнта. Астатнiя не вызначылiся.
Паводле даследавання цэнтру Алега Праляскоўскага, большасць будучых выбаршчыкаў (50,3 працэнта) свой намер удзельнiчаць у маючых адбыцца парламенцкiх выбарах матывуюць галоўным чынам тым, што выбары — гэта грамадзянскi абавязак, рэалiзацыя грамадзянскiх правоў.
Пры гэтым у даследаванні адзначаецца, што нязначная частка апытаных (4,2 працэнта) матывам свайго ўдзелу ў выбарах назвалi вымушаючыя iх прычыны, сярод якiх "прымушаюць на рабоце або вучобе, становiшча абавязвае i да т.п.".
Такая ж нязначная колькасць рэспандэнтаў (ад 1,5 працэнта да 3,5 працэнта) матывавалi свой няўдзел у маючых адбыцца выбарах тым, што "гэтыя выбары не паўплываюць на сiтуацыю ў краiне, таму няма сэнсу ў iх удзельнiчаць", "мой голас нiчога не вырашыць", "лiчу, што не будзе вартых кандыдатаў", "лiчу, выбары будуць несумленныя".
Паводле газеты "Звязда"