Пратэстанцкія цэрквы — у групах рызыкі ў спісе Дзяржкантролю
"Царква Галгофа" і "Царква Віфанія" апынуліся ў спісе суб'ектаў, якія падлягаюць праверцы Камітэта дзяржаўнага кантролю ў 2010 годзе, паведамляе "Беларускі партызан". Праверкай рэлігійнай абшчыны евангельскіх хрысціян-баптыстаў "Царква Галгофа" зоймецца ГУУС Мінгарвыканкама. Яна аднесеная да высокай групы рызыкі. А Рэлігійную абшчыну хрысціян веры евангельскай "Царква Віфанія" аднеслі да сярэдняй групы рызыкі.