Праваабаронца Воўчак другі год адмаўляецца здаць адбіткі пальцаў

Праваабаронца Алег Воўчак на працягу двух гадоў атрымлівае позвы на прахаджэння дактыласкапічнай працэдуры, але праходзіць працэдуру адмаўляецца. На думку Воўчака, некарэктна было сфармуляванае абгрунтаванне на прахаджэнне гэтай працэдуры.

Воўчак: "Я лічу, што гэта дыскрымінуе нашыя канстытуцыйныя правы — права на недатыкальнасць. Мы нават да канца не разумеем, навошта гэта было зроблена. Калі ў рамках Крымінальнага кодэксу па пошуку, то гэта дзіўна — такім чынам збіраць адбіткі пальцаў з усіх мужчынаў, каб даведацца, хто ўчыніў тэракт у 2008 годзе. А пад закон мы таксама не трапляем — мы не збіраемся ўсе масава знікнуць ці ўсе стаць злачынцамі".

Воўчак адзначыў, што ў законе прадугледжваецца магчымасць адмовіцца ад здачы адбіткаў пальцаў.