Праваабаронцу выклікаюць на допыт у КДБ

Баранавіцкаму праваабаронцу Сяргею Гоўшу сёння ўручылі позву на допыт у КДБ. Як паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна", яго выклікаюць для дачы тлумачэнняў  па крымінальнай справе пра "масавыя беспарадкі". 19 снежня — у дзень "беспарадкаў" — Гоўша знаходзіўся ў Баранавічах і ў акцыі пратэсту ўдзелу не браў.