Праваабаронцы: У Мінску было затрымана каля 400 чалавек
Падчас пратэстнай акцыі апазіцыі 19 снежня ў Мінску было затрымана каля 400 чалавек, паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя праваабаронцаў. Большая частка затрыманых была дастаўленая ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама. Сёння суды пачалі разгляд іх справаў.
Пацярпелі і самі праваабаронцы. У ноч з 19 на 20 снежня ў офісе кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" быў праведзены ператрус супрацоўнікамі Першамайскага РАУС, падчас якога канфіскаваная аргтэхніка, а таксама носьбіты інфармацыі. Дзесяць чалавек былі затрыманыя. Супрацоўнікі праваахоўных органаў аргументавалі свае дзеянні тым, што яны "шукаюць рэчы, якія маглі бы быць датычныя да злачынства", распавёў журналістам праваабаронца Алесь Бяляцкі.