Праваабаронцы Украіны падаюць у еўрапейскі суд пазоў да Расіі

Пра гэта паведамляе сайт Украінскага Хельсінскага саюза па правах чалавека. Праваабаронцы спадзяюцца, што суд вызначыць, ці маюць дачыненне да выкрадання ваеннаслужачыя Расіі, урад якой будзе абавязаны выплаціць кампенсацыі пацярпелым.

Праваабаронцы таксама адзначаюць, што трапіўшых у палон да сепаратыстаў супрацоўнікаў СБУ значна часцей абменваюць на палонных баевікоў, чым звычайных грамадзян.

Нагадаем, што 8 ліпеня стала вядома месцазнаходжанне захопленай ў палон украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі. Як аказалася, яна знаходзіцца ў СІЗА ў Варонежы. Расійскія ўлады абвінавачваюць украінку ў забойстве журналістаў.