Праваабаронцы вітаюць амністыю Яўгена Якавенкі

Праваабаронцы вітаюць амністыю Яўгена Якавенкі і патрабуюць гарантыяў для яго, перадае Радыё Свабода. Вязень сумлення Якавенка па амністыі вызвалены ад крымінальнай адказнасці. Яму быў прысуджаны 1 год абмежавання волі за "ўхіленне ад вайсковай службы".

Вызваленне Якавенкі з'яўляецца пазітыўным крокам, аднак дагэтуль няма альтэрнатыўнай службы ў Беларусі. Гэта азначае, што ён можа быць зноў прызваны ў войска. Даследчыкі "Міжнароднай Амністыі" лічаць, што ўлады павінны забяспечыць права Яўгена Якавенкі на адмову ад ваеннай службы,  каб ён зноў не быў пакараны за свае перакананні.