Праваахоўнікі выратавалі п'яную дзяўчыну ад самагубства
Жыхарка Рэчыцы збіралася выкінуцца з шостага паверха, але следчы непрыкметна выйшаў на балкон і уцягнуў яе ў пакой.
Прыкладна ў гадзіну ночы на 7 лістапада ў міліцыю патэлефанавалі жыхары Рэчыцы: дзяўчына сядзіць на парэнчах балкона на шостым паверсе і збіраецца скокнуць уніз! Дзяжурны перадаў інфармацыю аператыўна-следчай групе, якая вярталася з іншага выкліку.
"Пад'ехаўшы да дома, міліцыянты сталі пад балконам і пачалі адцягваць увагу дзяўчыны, адгаворваць яе скакаць. У гэты час старэйшы следчы падняўся на шосты паверх, праз адчыненыя дзверы непрыкметна ўвайшоў у кватэру, схапіў дзяўчыну і уцягнуў яе ў пакой", — распавяла "Комсомольской правде в Белоруссии" афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
Дзяўчына стала абурацца, патрабавала адпусціць яе. Але следчы адчуў ад яе пах алкаголю. І перадаў для далейшага разбору міліцыянтам, якія якраз паспелі падняцца наверх.